Видеофиксация нарушений правил дарожного движения. Разъясняет специалист

Актуалии Закон Происшествия

А за рулём – сват ці брат
Бяспека на дарозе – адна з вострых праблем. Па-ранейшаму непакоіць аварыйнасць на дарогах, прычынамі якой з’яўляецца парушэнне Правілаў дарожнага руху. Нядаўна Прэзідэнт падпісаў Указ “Аб мерах, накіраваных на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў”.
Указ каменціруе начальнік ДАІ  РАУС  Уладзімір Кліменка.
“Новы Указ будзе біць па кішэні перш за ўсё тых, хто прывык парушаць Правілы дарожнага руху, – растлумачыў Уладзімір Аляксандравіч. – Спецыяльна усталяваны ў міліцэйскай машыне “Візір”, з дапамогай яго мы можам устанавіць, з якой хуткасцю рухаецца аўтамабіль. Сённяшні закон дазваляе штрафаваць за перавышэнне хуткасці таго, хто знаходзіцца за рулём. А часта вядзе машыну гаспадара сусед ці сябар. Яны і плацяць штраф…”.
Зараз адказнасць за перавышэнне хуткасці будзе несці перш за ўсё ўладальнік транспартнага сродку. За выключэннем тых выпадкаў, калі даказана, што за рулём знаходзіўся іншы вадзіцель.
Як парушальнік дазнаецца, што ён трапіў у поле зроку відэафіксацыі і пры гэтым парушыў Правілы? Усё элементарна: праз некалькі дзён у паштовай скрыні па месцы рэгістрацыі ўбачыць канверт са штрафной квітанцыяй і фота аўтамабіля, вадзіцель якога перавысіў хуткасць. Нават калі за рулём быў сват ці брат, плаціць штраф будзе ўладальнік аўто. Гэта правіла распаўсюджваецца і на няправільныя паркоўкі, забароненыя стаянкі на зялёнай зоне.
І яшчэ адно новаўвядзенне: прадугледжана прыцягваць віноўніка да адказнасці на падставе пастановы пра накладанне адміністрацыйнага спагнання. Прычым, яна выносіцца без удзелу вадзіцеля-парушальніка. Дарэчы, максімальны штраф за перавышэнне хуткасці (больш як на трыццаць кіламетраў у гадзіну) – да дзесяці базавых велічынь.
Аўтар Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №73 ад 21.09.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *