Блестящая победа волейболистов из Шумилино

Актуалии Спорт, туризм

Бліскучая перамога
Бліскуча выступілі валейбалісты нашага раёна на першынстве вобласці сярод юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння, якое праходзіла на гэтым тыдні ў Віцебску. За перамогу змагаліся каманды з Паставаў, Глыбокага, Шуміліна, Віцебска і Бешанковіч.
Чэмпіёнамі вобласці сталі Пётр Лазука (лепшы ігрок каманды), Аляксей Аляшкевіч, Дзяніс Кляцкоў, Мікіта Паўлікаў, Антон Сілін, Віталь Грузневіч, Дзмітрый Ананьеў, Яўген Цырулік, Сяргей Іскол, Уладзіслаў Шэкін, Ілья Пальвінскі і Яўген Дубавец. Трэніруюць каманду Анатоль Завадскі і Аляксей Паршыкаў. Пяцёра нашых валейбалістаў (Пётр Лазука, Аляксей Аляшкевіч, Дзяніс Кляцкоў, Мікіта Паўлікаў, Антон Сілін) па выніках першынства трапілі ў зборную вобласці, якая ў сярэдзіне красавіка будзе абараняць гонар Віцебшчыны на рэспубліканскім першынстве.
Віншуем шумілінскіх валейбалістаў з годнай  і яркай перамогай!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №21 ад 15.03.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *