Обальскія барцы – лепшыя!
У Маладзечне прайшоў традыцыйны рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе. У складзе каманды Віцебскай вобласці былі і обальскія барцы. Абальчане, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, цудоўна выступілі на спаборніцтвах. Першыя месцы на турніры заваявалі Аляксандр Храмцоў (вагавая катэгорыя 53 кг) і Вадзім Грачухін (вагавая катэгорыя 59 кг).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №15 ад 22.02.2013 г.
Обольские борцы в числе лучших на республиканском турнире
