Акцию «Чистый берег» провели башневские школьники на озере Будовесть

“Чысты бераг” і здзекі з прыроды! Мы ведаем: простая папера згнівае ў зямлі больш як за два гады, поліэтыленавыя пакеты ляжаць і шкодзяць прыродзе ажно дзвесце гадоў, пластмаса – усе пяцьсот. Мы, дзеці, ведаем, але чаму ж не ведаюць пра гэта дарослыя, тыя, хто проста здзекуецца з прыроды? Мы жывём на беразе прыгожа возера Будавесць […]

Продолжить чтение

7 октября — День учителя

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, работнікі адукацыйных устаноў, ветэраны педагагічнай працы! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка! Гэта сапраўды ўсенароднае свята. Бо кожны з нас сам быў вучнем, з асаблівай цеплынёй успамінае сваіх любімых настаўнікаў. Прафесія настаўніка складаная. Яна патрабуе ад чалавека не толькі вялікіх ведаў, але і духоўных сіл, вытрымкі і нават мужнасці. […]

Продолжить чтение

Призвание

Яго школа – яго родны дом. Назаўсёды Са школы пайшоў дырэктар… Не, ён не проста пайшоў дадому пасля мітуслівага клапатлівага рабочага дня. Ён пайшоў з Дому, на карысць і росквіт якога працаваў больш за чвэрць стагоддзя. Ён ішоў і глядзеў на будаўнікоў, якія корпаліся каля школы, на квітнеючы дыван школьных клумбаў, на машыны, на дамы […]

Продолжить чтение

Давайте обсудим: Надо ли сокращать каникулы, отменять тестирования и закрывать гимназии?

Пра канікулы, ЦТ і  не толькі У першы дзень вучэбнага года бацькам і настаўнікам падкінулі некалькі тэм для роздуму па зменах у школьнай адукацыі. У газеце “Звязда” дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз і Уладзімір Здановіч прапанавалі адмяніць цэнтралізаванае тэсціраванне і закрыць гімназіі. Маўляў, ЦТ не дае аб’ектыўнай ацэнкі ведаў, а гімназіі не патрэбны, бо выклікаюць […]

Продолжить чтение

7 октября – День учителя. Интервью с завучем

Каб усё паспець, трэба ўмець выдзеліць галоўнае Іна Аляксандраўна  Чарнічэнка ўжо гадоў пяць працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў Обальскай школе. У свой час дырэктар школы А. М. Штокін разгледзеў у маладым педагогу выдатныя арганізатарскія здольнасці, высокую працаздольнасць, уменне працаваць на вынік і не пабаяўся даверыць кіраванне вучэбным працэсам у школе менавіта ёй.  Сёння […]

Продолжить чтение

Учитель музыки

Калі душа просіць музыкі Пальцы ўмела і ўпэўнена націскаюць на кнопкі баяна — і пакой запаўняе вясёлая  жвавая мелодыя. На твары маёй размоўцы з’яўляецца светлая ўсмешка, а ў вачах  загараюцца задорныя іскрынкі. Для яе кожная сустрэча з  музыкай — ці то звычайныя заняткі з дзецьмі, ці то выступленне з аркестрам — гэта рандэву са светам творчасці і  гармоніі. Поруч з […]

Продолжить чтение

К Дню библиотек

Ніводнага дня без кнігі Во дзе, сапраўды, цішыня стаіць такая, што чуваць як камар ляціць. У бібліятэцы. “Ды такі спакой у нас звычайна толькі 45 хвілін доўжыцца, — усміхаецца загадчыца  бібліятэкі Шумілінскай СШ №1 Ірына Анатольеўна Ісаковіч, школьны бібліятэкар з 18-гадовым стажам. —  На перапынках наведвальнікаў хапае. А пасля ўрокаў дык і наогул дзверы не […]

Продолжить чтение

Путешествие с книгой провели в Обольской школе в День знаний

У падарожжа разам з кнігай У Обальскай школе на 1 верасня было арганізавана арыгінальнае мерапрыемства, якое прысвячалася Году кнігі і Дню беларускага пісьменства. Настаўнікі, вучні, бацькі і госці школы падарожнічалі па тэматычных станцыях-прыпынках. Цікавую інфармацыю атрымалі наведвальнікі на станцыі “Глыбоччына сустракае гасцей”, тым больш, што экскурсаводам тут была настаўніца В. А. Кудзянава, якая родам з […]

Продолжить чтение

1 сентября в школах Шумилинского района

Першае верасня, першы званок, першы ўрок Якое казачнае надвор’е падарыла сёлета на 1 верасня прырода! Як на заказ. Даўно не прыпомню такога. Ад гэтага яшчэ больш святочным і цудоўным быў настрой ва ўсіх, хто прыйшоў раніцай на першавераснёўскую школьную лінейку. Прыкметна адноўленай, са свежапафарбаваным фасадам сустрэла  ўсіх самая вялікая школа раёна — Шумілінская СШ №1. […]

Продолжить чтение

Итоги поступления шумилинских выпускников

Здзейснілі ўсе мары У чэрвені, падчас цэнтралізаванага тэсціравання, усе хвалююцца, куды пайсці вучыцца, а вось ў жніўні час падводзіць пэўныя вынікі. Як паведаміла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі К. Д. Галуза, для шумілінскіх устаноў адукацыі сёлетні год паспяховы як ніколі за апошнія гады.  Са 165 выпускнікоў 11-х класаў амаль палова – 75 чалавек  (45,5%) паступілі ў […]

Продолжить чтение

Вечная дилемма воспитания: «Бить или не бить?»

Біць ці не біць? Дапушчальна ці не лупцаваць сваіх дзяцей? Ці дапамагае гэта вырасціць з іх “нармальных” людзей? Колькі разоў на тыдзень варта здзяйсняць працэдуру, і рамень якой таўшчыні дае найлепшы эфект? Утрырую, канешне, але многія маладыя бацькі на самой справе ўпэўненыя ў тым, што толькі з дапамогай рэгулярных фізічных пакаранняў магчыма сапраўднае “якаснае” выхаванне […]

Продолжить чтение

29 августа в Шумилино прошла районная педагогическая конференция

На Шуміліншчыне за парты сядуць 2038 вучняў Заўтра 1 верасня – Дзень ведаў. Да кожнай школы, нібы імклівыя светлыя ручайкі, памкнуцца дзеці, уліваючыся ў агульную магутную плынь – плынь ведаў. У Шумілінскім раёне 1 верасня за парты сядуць 2038 вучняў, 930 дзетак прыйдуць у дзіцячыя сады. Педагагічны калектыў і ўстановы адукацыі раёна гатовы да новага […]

Продолжить чтение

В Обольской школе провели акцию-концерт за здоровый образ жизни

Беражы тое, чаго не купіш ні за якія грошы З пэўнай доляй скепсісу стаўлюся да розных акцый. Акцыя – гэта нешта разавае, а значыць, часовае,  ад выпадку да выпадку.  Хаця ўсё ж трэба згадзіцца: хоць нейкі нюанс, нейкая, можа, не вельмі істотная  дэталь свята  ў душы, у памяці чалавека застанецца, а значыць,  ён лішні раз […]

Продолжить чтение

В школу идём 3 сентября

У школу ідзём 3 верасня На парозе новага навучальнага года вучняў і іх бацькоў вельмі цікавіць пытанне, як будзе арганізаваны навучальны працэс, калі дзеці будуць займацца, калі і колькі адпачываць. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны адпаведны графік. Першым навучальным днём стане 3 верасня, апошнім – 31 мая. Адукацыйны працэс будзе арганізаваны па чвэрцях: Першая чвэрць […]

Продолжить чтение

Все учреждения образования Шумилинского района готовы к началу учебного года

Пра старанні педагогаў і скрупулёзнасць камісіі Увесь мінулы тыдзень дзяржаўная камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А. М. Зайцавым наведвала школы і дзіцячыя сады. На што ў першую чаргу звярталася ўвага? Калі глабальна, то камісія павінна была вынесці вердыкт: гатова ці не тая або іншая ўстанова прыняць дзяцей 1 верасня і нармальна функцыянаваць увесь […]

Продолжить чтение